ognisko ([info]ognisko) wrote,
@ 2008-01-11 21:52:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пакараньне апэндыцытам.
2 мардавароты ў малінавых піжмаках, у аднаго з чэлаў нож у жываце:
чэл без нажа: ну як адчуваньні?
чэл з нажом: як пры страце цнатлівасьці.
чэл без нажа: дык ня самыя страшныя. («Жмуркі»)

А мне вось выразалі апэндыцыт. Прыкіньце, што сталася з маім сэксуальным жывоцікам!! Правільна, на ім зьявіўся да жаху сэксуальненькі шнарык =)
А калі параўноўваць адчуваньні, то цноту можна згубіць з кім захочаш, а вось хірурга выбіраць ня прыйдзецца ;)



(Read 12 comments) - (Post a new comment)

жжжж
[info]slone4ko
2008-01-11 09:30 pm UTC (link)
дык файна! А ў мяне на конт апэндыцыту фобія: мне не вырэзвалі і я да жудасьці баюся аперацыяў. як апэндыцыт паведаміў, пра тое, што хоча быць выразаным?
А як адчуваньні зараз, пасьля аперацыі?

(Reply to this) (Thread)

Re: жжжж
[info]ognisko
2008-01-12 10:55 am UTC (link)
Юлька, ну ты прыдумала! там няма чаго баяцца! галоўнае -- гэта не прапусьціць пазывы ў правай частцы жывоціка, не цягнуць лямку, а ляцець да ўрача. выразаньне прыдатка лічыцца самай простай апэрацыяй, таму не панікуй.
маёй маці выразалі за 4 дні да вясельля, таму, будзем лічыць, я надзейна падстрахавалася %)
ужо танчу! усё кул! ;)

(Reply to this) (Parent)

Re: жжжж
[info]volat
2008-01-12 08:49 pm UTC (link)
Пры запаленьні апэндыцыту боль можа быць пасярэдзіне ці нават аддаваць у верхнюю частку жывата! Будзьце ўважлівымі! Лепш падстрахавацца й выклікаць "хуткую", чым сканаць ад таго, што ён лопне. Цьху-цьху-цьху.

(Reply to this) (Parent)


(Read 12 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…