ognisko ([info]ognisko) wrote,
@ 2007-11-14 19:05:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
***
Калі сёньня на мяне паглядзелі 2 жанчыны, іхнія рукі адразу палезьлі ў патаемную шафу. У шафе захоўвалася тое, што дапамагала ім, сяброўкам, жыць. Гэта былі пігулкі, якія разбаўлялі іхняе цяжкае жыцьцё спакойным ступарам. Яны запыталіся ў мяне: Хочаш спаць па начах? Хочаш быць адной сярод людзей? Хочаш нічога не адчуваць?

Пакуль я думала, ці варта браць таблеткі ад ледзь знаёмых людзей і піць невядома што, яны сварыліся, вызначаючы мне дозу. Адна крычала, каб я дубасіла цэлую, другая прапісала чвэрць. Я выпіла талову пілюлі, каб толькі яны не жжужалі ў мяне над вухам.

Калі пачаўся ступар і захацелася спаць, я пайшла ў краму і доўга, настойліва, рупліва выбірала сабе пазытыўны нататнічак, каб запісваць туды пазытыўныя эмоцыі. Маленькі глямурна-ружовы блякноцік ляжыць на маім пісьмовым стале, а я чакаю Людка, яна абяцала прывезьці паштовак з выявамі Бэрліну.

А таблеткі-антыдэпрэсанты ляжаць на дне майго заплечніка і сьвецяцца падманліва-памаранчавым колерам шчасьця...



(23 comments) - (Post a new comment)


[info]soft_tiger
2007-11-14 07:51 pm UTC (link)
Нешта мне падказвае, што ня трэба іх піць. Думаю, што ў маладосьці павінна хапіць унутранага рэсурса для перамогі дэпрэсіі.

(Reply to this) (Thread)


[info]ognisko
2007-11-14 08:03 pm UTC (link)
не, піць дакладна ня буду.
проста сёньня быў страшна пафігістычна-гістэрычны стан.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]soft_tiger
2007-11-14 08:05 pm UTC (link)
Гэта масавае.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ognisko
2007-11-14 09:31 pm UTC (link)
ведаеш, не асабліва хочацца менавіта зараз зьлівацца з шарай масай.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]soft_tiger
2007-11-14 09:33 pm UTC (link)
А каму хочацца? Натуральна, што лепей гэта абмінуць бокам.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ognisko
2007-11-14 09:36 pm UTC (link)
зразумела, лепей.
пэўна, я адчуваю, што не атрымліваецца, і, як вынік, гэтыя гістэрыкі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]soft_tiger
2007-11-14 09:49 pm UTC (link)
А трэба, каб атрымалася. І атрымаецца абавязкова. ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ognisko
2007-11-14 09:52 pm UTC (link)
згодная! іншага выніку быць і ня можа.
буду рваць і мятаць :))

(Reply to this) (Parent)

спакуха
[info]kipryda
2007-11-14 09:47 pm UTC (link)
як было высьветлена, гэта сэзоннае. рэкамэндую тэрапію настольнай лямпай:
а. пад ёй можна сядзець і чакаць вясны
б. асабліва надакучлівым можна даць ёй па галаве
в. і далей па сьпісе...

(Reply to this) (Thread)

Re: спакуха
[info]ognisko
2007-11-14 09:50 pm UTC (link)
у мяне такая лямпа, што калі ёй даць па галаве -- то і дух вон.
не, трэба тэрмінова настройваць сябе на пазытыў!!! :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: спакуха
[info]kipryda
2007-11-14 09:52 pm UTC (link)
так і быць, пункт два можна пакінуць да скрайніх выпадкаў :)

4. каля лямпы можна рабіць тэтр ценяў :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: спакуха
[info]ognisko
2007-11-14 09:55 pm UTC (link)
якія, аднак, шматфункцыянальныя лямпы пайшлі! зь імі робяць ўсё, абы толькі не выкарыстоўваць па назначэньні :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: спакуха
[info]kipryda
2007-11-14 09:56 pm UTC (link)
ээээ
а якое ў іх прызначэньне?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: спакуха
[info]ognisko
2007-11-14 10:01 pm UTC (link)
ня ведаю нават...
я, звычайна, уключаю лямпу і пакідаю яе на ноч на падваконьні, каб да мяне заляталі анёлы на аганёк.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: спакуха
[info]kipryda
2007-11-14 10:03 pm UTC (link)
ты мне проста расплюшчыла вочы на сей гаджэт!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

przepraszam
[info]ognisko
2007-11-14 10:06 pm UTC (link)
я не спэцыяльна...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: przepraszam
[info]kipryda
2007-11-14 10:10 pm UTC (link)
nie szkodzi :)

(Reply to this) (Parent)


[info]siarzh
2007-11-14 10:18 pm UTC (link)
Агеньчык! ня трэба! калі ласка!
змый іх усіх у санітаз!!!

хочаш, я табе сонейка намалюю? :))

(Reply to this) (Thread)


[info]ognisko
2007-11-14 10:56 pm UTC (link)
хочаш! хочаш!!!!! :))
хочу сонейка! =)

я лепей іх назад аддам. шкада, гэта чыесьці грошы.

(Reply to this) (Parent)


[info]katechizis
2007-11-20 10:48 am UTC (link)
таблеткі ў туалет! такіх сябровак таксама! блакноцік у рукі, фарбы таксама. білет у заплечнік й У ГОРЫ! тэрмінова! на цягнік і ў горы!

(Reply to this) (Thread)

хачу ў горы!..
[info]ognisko
2007-11-22 12:29 am UTC (link)
друга в горы цягні, рыскні
не брасай аднаго, яго
в адной сьвязке з табой оёй
там паймёш, хто такой.

Пётрэк мяне даўно цягне, але адной зь ім неяк непантова. і я падумала, можа пасьля НГ усім разам затусіць. зьбярэм компані на 10 чалавек...
...мы ідзем праз сумёты, праз сьнег і завіруху да дубовай залі, дзе для нас запяклі кабанчыка, дзе дыміцца глінтвэйн, дзе хутка будзе сьвята...
аааа! мне ўжо ўсё ўяўляецца!! з'ездзім на выходныя??

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: хачу ў горы!..
[info]katechizis
2007-11-22 03:31 am UTC (link)
як толькі, дык адразу!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

=)
[info]ognisko
2007-11-22 08:43 am UTC (link)
слухай, а што ў цябе напісана на юзэрпіку? :)

(Reply to this) (Parent)


(23 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…