Несусьветныя рэчы - Day

Sunday, October 19, 2008

09:29 - Сон-практыка.

Сьніла сон пра сваю будучую пэдагагічную практыку.
Па-першае, я спазьнілася на занятак, бо дзеткі чамусьці сядзелі ня ў той аўдыторыі, якая была пазначана ў раскладзе.
Па-другое, я адразу не засела за настаўніцкі стол, хацела быць бліжэй да народа, з-за гэтага дзеткі ахрысьцілі мяне Наташай.
Ну і нарэшцэ ненаўмысна закахалася ў вучня з чароўным імем Янак, які маладзейшы на мяне гадкоў гэтак на 5.

Сяброўка хахоча, што ў гэтым ўся я. А я вырашыла, што ўсё ж пайду выкладаць у малодшыя школьныя клясы.

Previous day (Calendar) Next day

Advertisement