Несусьветныя рэчы - Day

Sunday, January 20, 2008

03:34 - The world is mine! =)

Адносіны чалавека да вас можна прасачыць пасродкам дыскаў. Калі раней яны дараваліся ў скрыначцы, з эксклюзіўным ўкладышам, падпісаныя з усіх бакоў, то зараз гэта проста дыск і проста нейкі няўцямны пакецік. (Мальчыку, які ўцёк ад мяне ў Атэны -- прывіт! :Р)


Усё ж часам я магу пагадзіцца з выразам «усе бабы -- дуры». Набываючы глянцавы часопіс, мы ў першую чаргу шукаем рубрыку «гараскоп», каб паглядзець, што ў нас на любоўным фронце. Камусьці рай ў шалашы, хтосьці ўлетку пачуе «Горка!» на ўласным вясельлі(діфчонкам з Бальзака -- прывіт! ;)) Мне зоркі прарочаць рэальныя адносіны. Усё гэта добра, абы пасьля ня плакаць. Будзем верыць у лепшае! ;)


Не перастаю пераконвацца, што гэты сьвет створаны спэцыяльна для мяне. Гэта натхняе! =)

Previous day (Calendar) Next day

Advertisement