Несусьветныя рэчы

Thursday, July 2, 2009

18:18 - ролікі

Можа хтосьці вяртаецца з Варшавы ў Менск?
Калі ласка, людзі, прывязіце мне мае ролікі!!
Паміраю тут у самоце :/

Thursday, February 12, 2009

16:18 - Мяў!

Я коцік-экзоцік =)

02:57 - Жжжжук! :)

Я тут вывела новага зьвера. Скрыжавала божую кароўку з вожыкам. Зараз гэта істота патрабуе ад мяне імя. Варыянты:

1. Бэдронкаеж;
2. Божаёж;
3. Божавош.

Як думаеце, што больш пасуе? :)

Tuesday, February 3, 2009

00:55 - Устами младенца :)

Ігнась, 3,5 гады: Ааааа! Цёця Аналька прыехала!!

Sunday, October 19, 2008

09:29 - Сон-практыка.

Сьніла сон пра сваю будучую пэдагагічную практыку.
Па-першае, я спазьнілася на занятак, бо дзеткі чамусьці сядзелі ня ў той аўдыторыі, якая была пазначана ў раскладзе.
Па-другое, я адразу не засела за настаўніцкі стол, хацела быць бліжэй да народа, з-за гэтага дзеткі ахрысьцілі мяне Наташай.
Ну і нарэшцэ ненаўмысна закахалася ў вучня з чароўным імем Янак, які маладзейшы на мяне гадкоў гэтак на 5.

Сяброўка хахоча, што ў гэтым ўся я. А я вырашыла, што ўсё ж пайду выкладаць у малодшыя школьныя клясы.

Monday, June 23, 2008

19:31 - Jarosław Seifert

Liczydło*

twoja pierś
jest jak jabłko z Australii
twoje dwie piersi
są jak dwa jabłka z Australii
jakże lubię to liczydło miłości

Tłum. Józef Waczków

* графіка верша не перададзеная.

Sunday, May 25, 2008

00:28 - Eurovision

Жыве Білан!! :D

Monday, April 28, 2008

21:34 - Mодніцо-скoвoродніцо.

Рву баяны на памінках сваіх улюбёных Motorаў.
Навука -- гэта сапраўды адсіджваньне прыўкраснай кропкі і зьнішчэньне файных шмотак. Добра, што хваля моды на «дудачкі» ўжо адкаціла.

Заўтра праводжу занятак беларускай літаратуры на 3-м курсе. У спадніцы.

Wednesday, March 26, 2008

17:57 - Від з улюбёнага акна



З.Ы. Мая трэцяя фотка, адобраная [info]zedlikам. Юбілей! =)

Wednesday, March 5, 2008

23:46 - Жамчужына мысьлі.

Калі хочаш нешта выправіць, ня бойся быць сьмешным і дурным.

Sunday, January 20, 2008

03:34 - The world is mine! =)

Адносіны чалавека да вас можна прасачыць пасродкам дыскаў. Калі раней яны дараваліся ў скрыначцы, з эксклюзіўным ўкладышам, падпісаныя з усіх бакоў, то зараз гэта проста дыск і проста нейкі няўцямны пакецік. (Мальчыку, які ўцёк ад мяне ў Атэны -- прывіт! :Р)


Усё ж часам я магу пагадзіцца з выразам «усе бабы -- дуры». Набываючы глянцавы часопіс, мы ў першую чаргу шукаем рубрыку «гараскоп», каб паглядзець, што ў нас на любоўным фронце. Камусьці рай ў шалашы, хтосьці ўлетку пачуе «Горка!» на ўласным вясельлі(діфчонкам з Бальзака -- прывіт! ;)) Мне зоркі прарочаць рэальныя адносіны. Усё гэта добра, абы пасьля ня плакаць. Будзем верыць у лепшае! ;)


Не перастаю пераконвацца, што гэты сьвет створаны спэцыяльна для мяне. Гэта натхняе! =)

Thursday, January 17, 2008

01:36 - rrrrrrrrr!!!

Я дома ня ем. Кантроль. Маці ходзіць за мной і зазірае ў рот. Мне лягчэй зусім ня есьці, абы толькі яна ня ныла, што я тоўстая. Таму дома я худзею -- толькі гарбатку папіваю і кефірчык(які насамрэч выліваю ў ракавіну, пакуль ніхто ня бачыць). Але каб хто ведаў, як я пруся ад свайго цяперашняга «тоўстага» выгляду!!! Душка =)

Паколькі дома ня ем, то прыйшлося патроіць колькасьць спатканьняў. Піца ніколі не заменіць дамашніх піражкоў, але мае нэрвы і нэрвы маёй маці даражэй.

Сёньня ўсё было клёва. Дакладней, было клёва да таго часу, пакуль мяне не ўзялі за лахудры і не выправадзілі за межы кавярні. У мяне яшчэ заставалася палова піцы! І я нават кнігу скаргаў не пасьпела папрасіць! Зараз галодная і злосная. Заснуць не магу. Заўтра пайду пісаць на эта завідзеніе малявы. Вось!

Tuesday, January 15, 2008

01:06 - Сьцёб дня =)

Папік сказануў: Ужо праз 2 дні тваёй гаспіталізацыі ўвесь шпіталь ведаў, што ты філёляг. Таму табе і эпікрыз так доўга не аддаюць -- памылкі выпраўляюць.

Friday, January 11, 2008

21:52 - Пакараньне апэндыцытам.

2 мардавароты ў малінавых піжмаках, у аднаго з чэлаў нож у жываце:
чэл без нажа: ну як адчуваньні?
чэл з нажом: як пры страце цнатлівасьці.
чэл без нажа: дык ня самыя страшныя. («Жмуркі»)

А мне вось выразалі апэндыцыт. Прыкіньце, што сталася з маім сэксуальным жывоцікам!! Правільна, на ім зьявіўся да жаху сэксуальненькі шнарык =)
А калі параўноўваць адчуваньні, то цноту можна згубіць з кім захочаш, а вось хірурга выбіраць ня прыйдзецца ;)

Thursday, December 20, 2007

22:08 - schengen

А мы сёньня ўночы будзем у Schengenіе :)) Бягу за шампанам і ананасамі! А ўжо заўтра выязджаю на зарабаткі ў Бэрлін! Шчасьліва заставацца :Р
http://schengen.pl/

Thursday, December 13, 2007

02:32 - Нахабны постмадэрнізм.

Маё жыцьцё такое аднастайнае. Я палюю на курэй, людзі палююць на мяне. Усе куры падобныя адна на адну, і ўсе людзі падобныя адзін да аднога. З гэтае прычыны мне страшна сумна. Але, калі Ты прыручыш мяне, жыцьцё маё нібы сонцам азарыцца. Я навучуся парспазнаваць Твае крокі сярод тысячы іншых. Калі я чую людзкія крокі, я ўцякаю і хаваюся. Твае ж паклічуць мяне з гары як музыка. І потым -- паглядзі!! Бачыш, там, удалечыні, жытняе поле? Я ня ем хлеба. Жыта мне ні да чаго. Збажына нічога не нагадвае мне. І гэта так сумна! А ў Цябе залатыя валасы. І як цудоўна было б, калі б Ты прыручыў мяне! Залатое жыта заўсёды было б мне напамінкам пра Цябе... Я палюбіла б песьню ветра ў калосьсях...
Калі ласка... прыручы мяне!!

Tuesday, December 4, 2007

22:21 - !!

Жыцьцё набывае колеры!!

Current music: DJ Tiësto - Love comes again

Monday, November 26, 2007

13:19 - Апытанка :)

Прайшла інфа, што:

1. У Менску не знайсьці кніжак Ларысы Геніюш. Кніга з сэрыі «Беларускі кнігазбор» у перакупшчыкаў каштуе 80 даляраў. Асобна выдадзеная «Споведзь» -- 40. Ці так гэта? Бо мне нешта ня верыцца...

2. Вынайшлі новы від кантрацэпцыі. Цяпер можна купіць нейкі плястыр, які клеіцца на жывоцік(плячо, попу, нагу) і дзейнічае як гарманальныя пігулкі. Плястыр ад сябе нельга адкалупліваць на працягу 30 дзён, бо праз яго ў арганізм паступаюць тыя рэчывы, якія абараняюць ад непажаданых сюрпрызаў. Хто-небудзь на ўласныя вочы пачыў гэтую «налепку»? Як можна зь гэтай фігнёй мыцца, жыць месяц? Ці таўсцееш ад плястыра так, як ад гарманальных пігулак?

Sunday, November 18, 2007

Wednesday, November 14, 2007

19:05 - ***

Калі сёньня на мяне паглядзелі 2 жанчыны, іхнія рукі адразу палезьлі ў патаемную шафу. У шафе захоўвалася тое, што дапамагала ім, сяброўкам, жыць. Гэта былі пігулкі, якія разбаўлялі іхняе цяжкае жыцьцё спакойным ступарам. Яны запыталіся ў мяне: Хочаш спаць па начах? Хочаш быць адной сярод людзей? Хочаш нічога не адчуваць?

Пакуль я думала, ці варта браць таблеткі ад ледзь знаёмых людзей і піць невядома што, яны сварыліся, вызначаючы мне дозу. Адна крычала, каб я дубасіла цэлую, другая прапісала чвэрць. Я выпіла талову пілюлі, каб толькі яны не жжужалі ў мяне над вухам.

Калі пачаўся ступар і захацелася спаць, я пайшла ў краму і доўга, настойліва, рупліва выбірала сабе пазытыўны нататнічак, каб запісваць туды пазытыўныя эмоцыі. Маленькі глямурна-ружовы блякноцік ляжыць на маім пісьмовым стале, а я чакаю Людка, яна абяцала прывезьці паштовак з выявамі Бэрліну.

А таблеткі-антыдэпрэсанты ляжаць на дне майго заплечніка і сьвецяцца падманліва-памаранчавым колерам шчасьця...

Navigate: (Previous 20 entries)

Advertisement